Версия для слабовидящих

Филиалы


Сетка бібліятэк Ганцавіцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы ўключае 16 устаноў: цэнтральная раённая бібліятэка імя В. Праскурава, гарадская бібліятэка, гарадская дзіцячая бібліятэка, 13 сельскіх бібліятэк-філіялаў, з іх 8 бібліятэк аграгарадкоў.

Агульны фонд бібліятэк сістэмы  на 01.01.2025г. налічвае 236 400 экз. выданняў. Нашы ўстановы наведваюць 9857 чытачоў. Акрамя традыцыйнага абслугоўвання карыстальнікаў, бібліятэкі прызваны на высокім, якасна новым узроўні вырашаць інфармацыйныя запыты чытачоў. 

Сёння бібліятэкі рэгіёну - гэта ўстановы, якія маюць свой адметны і непаўторны каларыт, якія адрозніваюцца сучасным інтэр'ерам, цікавым і змястоўным вопытам работы.

На карце Ганцаўшчыны бібліятэчнай з лёгкасцю можна адзначыць вялікую колькасць цікавых і ўнікальных устаноў. Для адных прыярытэтам у рабоце з'яўляецца краязнаўства, іншых захапляе паэзія, літаратурная спадчына краю, трэція знаходзяць сябе ў папулярызацыі экалагічных ведаў і працы з дзецьмі.