Версия для слабовидящих

Детская библиотека


225432, г. Ганцавічы, вул. Ламаносава, 16
Кантакты: (801646) 67-8-68
Загадчык:  Карповіч Аксана Уладзіміраўна
Распарадак працы: 9.00 - 18.00
Перапынак: 13.00 - 14.00
Выхадныя дні: панядзелак
Е-mail: gncdetbibl@brest.by
Бібліятэка ў сацыяльных сетках: https://ok.ru/profile/577080614099

Распарадак працы ўзорнага лялечнага  тэатра "Усмешка" 

Час працы: 9.00 - 17.00 (аўторак-пятніца)
                      9.00 - 18.00 (нядзеля)

Перапынак: 13.00 - 14.00
Выхадны: панядзелак, субота


Расклад заняткаў

Чацвер:     9.50 - 11.55
Нядзеля:   11.00 - 13.00, 14.00 - 16.00
 

                                                                                                        
                                       
Дзіцячая бібліятэка - гэта маленькі прыстанак кніжнага сусвету, дзе жывуць таямніцы чароўнага і пазнавальнага, адкуль пачынаецца шлях маленькага чытача ў вялікае жыццё. Яна заўсёды свеціцца шчасцем дзяцінства ды звонкім смехам малечы. Так было, ёсць і будзе заўсёды. 

Час не стаіць на месцы. Усё новыя старонкі ўпісваюцца ў гісторыю дзіцячай бібліятэкі: мяняюцца падзеі, людзі, а бібліятэка застаецца… 
Далёкі 1951 год… Попыт на дзіцячую літаратуру паспешна расце, а гэта значыць, што ўзнікае патрэба адкрыцця дзіцячай бібліятэкі. І ўвосень, 1 кастрычніка 1951 года, бібліятэка гасцінна адчыніла свае дзверы маленькім чытачам на другім паверсе ў дашчатым прыбудоўку касцёла, што стаяў на месцы сённяшняга гарадскога Дома культуры. За  шэсць дзесяцігоддзяў бібліятэка не аднойчы змяняла свой адрас, але заўсёды выклікала ў юных наведвальнікаў цікавасць.      
Гісторыя бібліятэкі ў яе людзях…
Першай загадчыцай дзіцячай бібліятэкі была Таццяна Іосіфаўна Багуцкая, якая ўсю сваю дабрыню, душу і сэрца аддавала юным наведвальнікам бібліятэкі не адзін дзесятак гадоў.

Фота1(Багуцкая).png

















Таццяна Іосіфаўна Багуцкая




Першым бібліятэкарам дзіцячай бібліятэкі была Любоў Максімаўна Арцёменка.

Фота 2 (Арцёменка).png 


















Любоў Максімаўна падчас гады працы ў дзіцячай бібліятэцы (1952 год)   


Час імгненна ляціць наперад. 50-я, 60-я, 70-я гады…      
1975 год. Таццяна Іосіфаўна пайшла на заслужаны адпачынак. Бянецкая Ірына Адамаўна, якая на той час была бібліятэкарам дзіцячай бібліятэкі, была пераведзена на пасаду загадчыцы. Шчырая па характару, яна ўмела даць слушную параду маладым бібліятэкарам, выслухаць кожнага чытача і ў тактоўнай форме  зацікавіць юнага сябра патрэбнай кнігай.  

Фота 3 (Бянецкая).png
















Бянецкая Ірына Адамаўна - загадчыца раённай дзіцячай бібліятэкі

У 1980 годзе Ірына Адамаўна эстафету загадчыцы дзіцячай бібліятэкі перадала Людміле Аляксандраўне Дулік. Працягваючы справу сваіх старэйшых калег-кіраўнікоў, Людміла Аляксандраўна планавала работу і працавала так, каб дзіцячая бібліятэка заўжды была першай не толькі ў раёне, але і ў вобласці. Пад яе кіраўніцтвам былі створаны тэатр кнігі “Бураціна”(1979 г.), лялечны тэатр “Усмешка” (1989 г.). Не пакідае раўнадушнымі і выклікае самыя добрыя пачуцці краязнаўчы пакой “Хата з матчынай душой”. Не траціць сваю папулярнасць створаны ў 1994 годзе краязнаўчы клуб “Крынічка”. 
   
10.jpg

















Людміла Аляксандраўна Дулік - загадчыца раённай дзіцячай  бібліятэкі (1980-2008г.)  


Неўпрыкмет праляцеў чарговы дзясятак гадоў. Бібліятэка стала самым любімым месцам для дзетвары. Задумак ў калектыва было  шмат, але памяшканне бібліятэкі не адпавядала патрэбе часу. Перад кіраўніцтвам паўстала нямала пытанняў, як быць далей? І вось яно, рашэнне!      
Восенню 1996 года бібліятэка пераехала на вул. Ламаносава, 16 у прасторнае памяшканне, на месца аднаго са старэйшага дзіцячага садка ў  горадзе.  
Вось яна, дзіцячая бібліятэка канца 20 стагоддзя!

Фота 5 (Бібліятэка 1997 год)2012-11-12_160505.png














Раённая дзіцячая бібліятэка (1997г. )  


 Гэты падарунак быў сапраўдным цудам не толькі для работнікаў бібліятэкі, але і для дзяцей горада. Усё, пра што марылі супрацоўнікі бібліятэкі на працягу больш чым два дзесяткі гадоў, здзейснілася. Прасторнае фае, абанемент, чытальная зала, літаратурна-казачная гасцёўня кожны дзень ветліва сустракала юных аматараў кнігі. Кожная  зала яскрава раскрывала магчымасці бібліятэкі. Цікавасць да бібліятэкі стала рэзка ўзрастаць. Пачынаючы з восені 1996 года рэзка павялічылася колькасць чытачоў і наведванняў. І на канец года, у параўнанні з 1995-м годам, колькасць чытачоў павялічылася на 175 чалавек.     
   Дзеткі спяшаліся ў бібліятэку па аднаму, з сябрамі, класамі. Утрымаць такую папулярнасць было не проста. Параіўшыся вырашылі, для таго, каб засяродзіць увагу дзяцей каля стэндаў, якія аформлены ў фае, неабходна прыдумаць штосьці незвычайнае. І на гэты раз выхад быў знойдзены. Успомнілася пагаворка “жывуць як у казцы”, а што калі такую казку падараваць дзецям? Няхай яна ажыве на сценах бібліятэкі! Праца пайшла поўным ходам. Усе бібліятэкары да аднаго шчыравалі над гэтай працай. Кожнаму хацелася каб казка стала яваю. І калі адзін з бібліятэкараў быў на абслугоўванні чытачоў, то ўсе астатнія старанна шчыравалі над пано з нітак. Так з’явілася на сценах казачныя героі: кот Леапольд, Львяня, Чырвоная Шапачка і Воўк.   Маленькім чытачам да спадобы былі казачныя героі, якія нібыта запрашалі дзяцей у бібліятэку.


Фота 7 (Фае бібліятэкі).png


Фота 6 (Фае бібліятэкі).png























Фае бібліятэкі (1997г.)
     


Фота 8 (абанямент).png


Фота 9 (Абанямент).png







































Абанемент бібліятэкі (1998-2001г..)     

Час не стаіць на месцы. Бібліятэка ўваходзіць у новае тысячагоддзе з новымі задумкамі, планамі.
У першы ж год новага тысячагоддзя - у бібліятэкі 50-гадовы юбілей! Шмат віншаванняў атрымала бібліятэка і яе супрацоўнікі ў тыя дні: ад аддзела культуры, калег па працы з вобласці і раёна, і канешне ж ад чытачоў. Адсвяткаваўшы юбілей   калектыў не застаўся стаяць на месцы і хутка нарадзілася новая ідэя - афармленне тэрыторыі бібліятэкі.   І хутка перад вачыма дзяцей зноў ажыла казка.

Вельмі яскравымі і плённымі ў гісторыі бібліятэкі і для яе супрацоўнікаў былі 2002 - 2004 гады. У 2002 годзе калектыў выйшаў пераможцам у абласным туры рэспубліканскага конкурсу ”Бібліятэка дзецям. Бібліятэка для дзяцей.” у намінацыі “За патрыятычнае выхаванне” і быў узнагароджаны дыпломам. А затым, у маі 2003 года калектыў выйшаў пераможцам у заключным туры  конкурсу, за што быў узнагароджаны дыпломам 1 ступені Міністэрства культуры і грашовай прэміяй.  
  За дасягненні ў эстэтычным і маральным выхаванні падрастаючага пакалення ў студзені 2004 года калектыў бібліятэкі быў узнагароджаны дыпломам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне бібліятэчнай справы і рэспубліканскай прэміяй "За духоўнае адраджэнне".  

Фота 15 (Дыплом).jpg















Дыплом 


Па выніках XIII рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка - асяродак нацыянальнай культуры”  2004 года дзіцячая бібліятэка была прызнана пераможцай. Усе гэтыя ўзнагароды прыйшліся не дарма. За імі стаяла вялікая і карпатлівая праца ўсяго калектыву.    
У 2008 годзе Людміла Аляксандраўна была прызначана на пасаду дырэктара ЦБС і загадчыцай дзіцячай бібліятэкі стала Валянціна Аляксандраўна Мініч, якая свае веды бібліятэчнай справы і вопыт, назапашаны за гады працы ў метадычным аддзеле, выкарыстоўвае ў сваёй рабоце па сённяшні дзень і ўсё, што напрацавана ў бібліятэцы за былыя дзесяцігоддзі разам з калектывам бібліятэкі стараецца захаваць і развіваць далей.  

Фота16 (Мініч -загадчыца бібліятэкі).jpg

 
















В.А. Мініч - загадчыца раённай дзіцячай бібліятэкі з 2008 года    


Разам з ёй працуюць творчыя, улюблённыя ў сваю справу людзі і кожны стараецца, каб жыццё бібліятэкі адпавядала патрэбе часу, было цікавым і разнастайным.    

Фота 17 (Калектыў) .JPG











Калектыў дзіцячай бібліятэкі (злева направа: Валянціна Іосіфаўна Марыняк, Валянціна   Аляксандраўна Мініч, Святлана Аляксандраўна Марцінкевіч, Алена Канстанцінаўна Макатрэвіч,  Наталля Вячаславаўна Наумік ( 2011г.) 

  Дзіцячая бібліятэка – гэта месца, дзе нараджаецца сяброўства: пісьменнікаў і чытачоў, бацькоў і настаўнікаў, а калектыў бібліятэкі стараецца каб яно было на гады. І гэта ў яго атрымліваецца, пра што сведчаць фотаздымкі мерапрыемстваў, аўтографы, пакінутыя гасцямі бібліятэкі.  
  “Хата з матчынай душой”, лялечны тэатр "Усмешка" , сялянская сядзіба дзіцячай бібліятэкі вядомыя не толькі ў раёне, вобласці, але і за межамі Беларусі, дзякуючы гасцям, якія сюды заязджаюць. Першым замежным госцем сялянскай сядзібы быў італьянскі вандроўнік Януш Рывер. Гэтаму 70- гадоваму чалавеку было цікава тут усё: і лялечны тэатр, і сялянская сядзіба, беларускія дзеткі. Вось як пісалася на старонках газеты “Савецкае Палессе” пра наведванне бібліятэкі італьянскага вандроўніка: “Брава! Якая натуральная дэкарацыя! Вельмі цікава! Як сімпатычна! Цудоўна! На Захадзе такога няма. Вы маглі б зарабляць грошы”…  
    Бібліятэка можа ганарыцца тым, што яе не мінаюць знакамітыя людзі Беларусі і іншых дзяржаў. Гэта і карэспандэнты газет, тэлебачання і радыё, пісьменнікі, замежныя госці з Эстоніі, Латвіі, Расіі, Малдовы і Украіны... Кожны з іх занатаваў свае ўражанні ў бібліятэчным альбоме “Аўтограф на памяць”.    
  Раённая дзіцячая бібліятэка ганарыцца, што сярод яе бібліятэкараў быў  Уладзімір Марук - наш зямляк,  паэт, аўтар дзіцячых кніг “Ехаў Чыж у Парыж” і “Чыж вярнуўся з-за мяжы”. Пасля заканчэння Магілёўскага бібліятэчнага тэхнікума ён працаваў бібліятэкарам дзіцячай бібліятэкі (1974г.) і ніколі не парываў сувязі з яе супрацоўнікамі. Уладзімір Антонавіч заўсёды прыязджаў на сустрэчу са сваімі чытачамі і не адзін. Побач былі яго добры сябры - А.Атаманаў, А.Пісьмянкоў, М.Мятліцкі. Гэтыя знакамітыя людзі былі не раз гасцямі свят Кнігі,сустрэч з  маленькімі чытачамі.  
  Не ў кожны горад прыязджае столькі паэтаў і пісьменнікаў колькі было ў нашым! Дзецям горада можна ганарыцца тым, што ў бібліятэцы яны мелі магчымасць сустрэцца з У.Маруком, А.Пісьмянковым, М.Мятліцкім, В.Супрунчуком, А.Вольскім, А.Дылюком, В.Гардзеем, У.Ліпскім, А.Каско, В.Жуковічам, У. Марозам, А. Зэкавым, М.Скоблам, мясцовымі пісьменнікамі і  паэтамі Ганцаўшчыны. 

Фота 18 (Пісьменнікі).png













Уладзімір Марук, Аляксей Галаскок, Анатоль Зэкаў пасля вечарыны,  прысвечанай памяці А.Пісьмянкова “Як ад роднай галінкі адарваны лісток ”, (2007г.)  


Фота 19(аўтограф Марука).png












“На добры ўспамін…”- аўтограф ад  У.Марука   (2007г.)   


Фота 20 (Ліпскі).png














Уладзімір Ліпскі (у цэнтры) і рэдактар часопіса “Бібліятэка прапануе” Людміла Несцяровіч з калектывам лялечнага тэатра,(2005г.)     

Фота 21(В.Гардзей і калектыў).jpg










Віктар Гардзей (у цэнтры) з супрацоўнікамі дзіцячай бібліятэкі (2010г.)  


Фота 22 (Два паэты).png


















Два паэты:  Аляксей Галаскок і Віктар Гардзей сустрэліся ў дзіцячай бібліятэцы на ўроку краязнаўства “У кожнага ёсць мілы сэрцу куточак” ( 2009г.)  



Актыўна вядзе дзіцячая бібліятэка  выдавецкую дзейнасць. Убачылі свет і свайго чытача зборнікі вершаў “…І стаў вытокам радасці радок” (юная паэзія Ганцаўшчыны”), “ Лёгкай долі ў жыцці не шукала” (В.Паляшчук), зборнікі вершаў Аляксея Галаскока “Я шчаслівы”, “Беларусь мая, родная мілая”, “Суд над сарокай”.   Прэзентацыя  зборнікаў  праходзіла ў літаратурна-казачнай гасцёўні дзіцячай бібліятэкі. Акрамя гэтага бібліятэкарамі складаюцца буклеты, закладкі, лістоўкі, якія дапамагаюць бліжэй пазнаёміцца з правіламі і жыццём бібліятэкі.  


Фота 23(Выдавецкая дзейнасць).jpg


Фота 24 (Выдавецкая дзейнасць).jpg












 
















Выдавецкая дзейнасць бібліятэкі     


Жыццё імкліва ляціць наперад. У 2011 годзе ў бібліятэцы прайшоў капітальны рамонт. Змяніўся знешні і ўнутраны выгляд бібліятэкі.  


Фота 25 (Бібліятэка пасля рамонту).jpg













Дзіцячая бібліятэка пасля капітальнага рамонту (2011-2012 год) 


На двары 2013 год… Сёння дзіцячая бібліятэка інфармацыйны і культурны цэнтр горада, дзе сканцэнтраваны ўніверсальны кніжны фонд у 21000 экземпляраў для самых розных чытальніцкіх груп. Бібліятэка абслугоўвае 2425 чытачоў, выпісвае 53 найменні перыядычных выданняў.  Установа займаеццца арганізацыяй вольнага часу дзяцей, шмат увагі надае папулярызацыі беларускай кнігі і краязнаўства, патрыятычнаму, духоўна-маральнаму выхаванню. А яшчэ яна займаецца вывучэннем і маніторынгам стану дзіцячага чытання ў рэгіёне.    
    Пры бібліятэцы працуюць: узорны  лялечны тэатр “Усмешка” (з 1999 года), тэатр кнігі Бураціна (з 1979 года), краязнаўчы клуб “Крынічка”, краязнаўчы пакой “Хата з матчынай душой” (з 2004 года). З 2008 года бібліятэка працуе па праспект-праграме “Тропинка к сердцу”, якая распрацавана з мэтай  арганізацыі вольнага часу дзяцей з праблемных сямей і дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. 


Пра нашае сёння і нашу мінуласць,  
Пра вельмі цікавых людзей
Спазнаеце вы, як да нас заглянеце
Мы рады вітаць усіх – бацькоў і дзяцей!  


Бібліятэка сёння


SAM_3399.JPG SAM_3403.JPG
SAM_3410.JPG SAM_3408.JPG
SAM_3413.JPG
SAM_3409.JPG
SAM_3414.JPG SAM_3421.JPG
SAM_3423.JPG SAM_3429.JPG
SAM_3432.JPG SAM_3433.JPG

З верасня 2017 года загадчыкам раённай дзіцячай бібліятэкі з'яўляецца Аксана Уладзіміраўна Карповіч -  творчы і ініцыятыўны кіраўнік. Яе вершы, змешчаныя ў зборніку "Я не такая як усе...", даспадобы прыхільнікам паэтычнага слова. Аксана Уладзіміраўна часты госць у бібліятэках раёна, дзе праходзяць яе прэзентацыі і сустрэчы з землякамі. Пад  кіраўніцтвам маладога спецыяліста дзіцячая бібліятэка неаднойчы станавілася прызёрам раённых конкурсаў: "Любімай кнізе падарунак", "Аб вайне раскажа кніга", "Новае ў бібліятэцы", а таксама рэспубліканскага - "Бібліятэка - цэнтр духоўнасці і асветы". 
Работнікі бібліятэкі арганізоўваюць шэраг конкурсаў, акцый, мерапрыемстваў, якія праходзяць не толькі ў бібліятэцы, але і па-за сценамі ўстановы - на вуліцы, на сцэне гарадскога Дома культуры, у школах. Выступленні тэатра кнігі "Бураціна" і лялечнага тэатра "Усмешка" даспадобы юным ганцаўчанам.