225450, в. Агарэвічы, вул. Брэсцкая, 2А
Кантакты: 8 (01646) 27-7-46
Е-mail: bibogar@brest.by
Бібліятэкар: Мініч Валянціна Аляксандраўна
Распарадак працы: 10.00 - 19.00
Перапынак: 14.00 – 15.00
Выхадныя дні: панядзелак, аўторак
Асноўнымі напрамкамі дзейнасці бібліятэкі з’яўляюцца краязнаўства, папулярызацыя лепшых твораў нацыянальнай літаратуры. На базе бібліятэкі створаны гісторыка-краязнаўчы цэнтр “Бусліны край, мой вырай і прыстанак”, дзе сабраны шматлікія матэрыялы пра гісторыю вёскі. У 2013 годзе ў бібліятэцы адкрыўся пакой рэдкай кнігі "Кніга і час".
Пры бібліятэцы працуе Публічны цэнтр прававой інфармацыі “Эталон”, які задавальняе інфармацыйныя патрэбы жыхароў аграгарадка Агарэвічы.
Па выніках XXV рэспубліканскага агляду-конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” Агарэвіцкая сельская бібліятэка заняла I месца ў намінацыі “За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы”.
Для паслуг карыстальнікаў прадстаўлены камп’ютар, сканер, прынтар, выхад у Інтэрнэт, электронная пошта.
Хатыніцкая сельская бібліятэка
225441, в. Хатынічы, вул. Пінская, 5
Кантакты: 8(01646)-42-6-28
Е-mail: khotynichi@brest.by
Загадчык: Вайцяховіч Галіна Мікалаеўна
Бібліятэкар: Жолудзь Алена Васільеўна
Распарадак працы: 10.00 - 19.00
Перапынак: 14.00 – 15.00
Выхадныя дні: панядзелак, аўторак
Работа бібліятэкі скіравана на літаратурнае краязнаўства, збор і захаванне матэрыялаў аб гісторыі і сучаснасці вёскі, яе знакамітых людзях. На базе бібліятэкі праходзяць міжрэгіянальныя і раённыя семінары.
Пры бібліятэцы працуе Публічны цэнтр прававой інфармацыі “Эталон”, які задавальняе інфармацыйныя патрэбы жыхароў аграгарадка Хатынічы.
У 2021 годзе, па выніках абласнога конкурсу “Бібліятэка для моладзі – бібліятэка магчымасцей”, Хатыніцкая сельская бібліятэка атрымала дыплом II ступені ў намінацыі “Станаўленне”.
Для паслуг карыстальнікаў прадстаўлены камп’ютар, сканер, прынтар, ксеракс, выхад у Інтэрнэт, электронная пошта.
Раздзялавіцкая сельская бібліятэка
225444, в. Раздзялавічы, вул. Савецкая, 68а
Кантакты: 8(1646) 27-6-54
Е-mail: bibrazd@brest.by
Загадчык: Рабцэвіч Ганна Уладзіміраўна
Бібліятэкар: Гуцановіч Наталля Юр'eўна
Распарадак працы: 10.00 - 19.00
Перапынак: 14.00 – 15.00
Выхадныя дні: панядзелак, аўторак
Прыярытэтным накірункам у рабоце ўстановы з’яўляецца краязнаўства, работа з падлеткамі. У фондах бібліятэкі сабраны ўнікальныя краязнаўчыя матэрыялы пра гісторыю мясцовага калгаса, аб ветэранах Вялікай Айчыннай вайны.
Па выніках ХХ рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” за 2011 год бібліятэка заняла ІІІ месца ў намінацыі “За пошукавую і даследчую працу”.
Па выніках работы за 2015 год Ганна Рабцэвіч, загадчык Раздзялавіцкай сельскай бібліятэкі, стала пераможцай рэспубліканскага конкурсу "Лепшы па прафесіі сярод моладзі, якая працуе ў аграгарадках".
Па выніках работы 2023 года Раздзялавіцкая сельская бібліятэка атрымала грамату сектара культуры Ганцавіцкага райвыканкама.
Для паслуг карыстальнікаў прадстаўлены камп’ютар, сканер, прынтар, ксеракс, выхад у Інтэрнэт, электронная пошта.
Востраўская бібліятэка-клуб
225451, в. Востраў, вул. Школьная, 2
Кантакты: 8 (01646)-66-3-65
Е-mail: ostrow_bibl@brest.by
Бібліятэкар: Палуян Марына Анатольеўна
Культуролаг: Завадскі Аляксандр Уладзіміравіч
Распарадак працы: 10.00 - 14.00
Выхадныя дні: панядзелак, аўторак
Пад час працы бібліятэкі ў рамках мэтавай праграмы “Контуры”, былі сабраным гістарычныя матэрыялы, сімвалізуючыя эпоху савецкага часу. У 2013 годзе быў адкрыты гісторыка-краязнаўчы цэнтр “Мы – з БССР”, які карыстаецца папулярнасцю не толькі сярод жыхароў аграгарадка, але і насельніцтва раёна.
Для паслуг карыстальнікаў прадстаўлены камп’ютар, сканер, прынтар, выхад у Інтэрнэт, электронная пошта.
Кукаўская сельская бібліятэка
225457, в. Кукава, вул. Камуністычная, 12
Кантакты: 8 (01646)- 66-4-43
Е-mail: bibkuko@brest.by
Бібліятэкар: Віннік Алена Уладзіміраўна
Распарадак працы: 10.00 - 19.00
Перапынак: 14.00 – 15.00
Выхадныя дні: панядзелак, аўторак
Дзейнасць установы скіравана на арганізацыю вольнага часу дзяцей і падлеткаў, папулярызацыю лепшых твораў айчынных і замежных аўтараў, краязнаўчую дзейнасць, эстэтычнае выхаванне. Пад час працы ў рамках бібліятэчнага праекта “Сустрэчы” пры бібліятэцы быў створаны музычны рэтра-салон “Мелодыя душы”.
У 2022 годзе, па выніках абласнога конкурсу бібліятэчных праектаў "Сельская бібліятэка — партрэт у сучасным інтэр'еры", Кукаўская сельская бібліятэка атрымала дыплом I ступені ў намінацыі "Фірменны стыль".
У 2024 годзе Кукаўская сельская бібліятэка працягвае працу па эстэтычнаму выхаванню карыстальнікаў і папулярызацыі музычнага рэтра-салона “Мелодыя душы”, рэалізуючы сумесны праект бібліятэкі з ДУА “Ганцавіцкая дзіцячая школа мастацтваў” – “Бібліятэка+музыка”.
Для паслуг карыстальнікаў прадстаўлены камп’ютар, прынтар, выхад у Інтэрнэт, электронная пошта.
Чудзінская сельская бібліятэка
225456, в. Чудзін, вул. Пралетарская, 61
Кантакты: 8 (01646)-51-2-42
E-mail: bibchudin@brest.by
Бібліятэкар: Хандрыка Алена Пятроўна
Распарадак працы: 10.00 - 19.00
Перапынак: 14.00 – 15.00
Выхадныя дні: панядзелак, аўторак
Прыярытэтным накірункам у рабоце ўстановы з’яўляецца краязнаўства, папулярызацыя здаровага ладу жыцця. Чудзінская сельская бібліятэка з’яўляецца для жыхароў аграгарадка месцам правядзення вольнага часу, дзе можна пагартаць свежую прэсу, папрысутнічаць на мерапрыемстве, атрымаць у часовае карыстанне добрую кнігу.
Чудзінская сельская бібліятэка неаднаразова станавілася прызёрам раённых бібліятэчных конкурсаў – “Шчырым радком падзялюся”, “Аб вайне раскажа кніга”.
Для паслуг карыстальнікаў прадстаўлены камп’ютар, сканер, прынтар, маецца выхад у Інтэрнэт, электронная пошта.
Люсінская сельская бібліятэка
225430, в. Люсіна, вул. Школьная, 1
Кантакты: 8(01646)-26-2-46
Е-mail: zoa_litvin@brest.by
Загадчык: Шэмет Вольга Пракопаўна
Распарадак працы: 10.00 - 19.00
Перапынак: 14.00 – 15.00
Выхадныя дні: панядзелак, аўторак
Бібліятэка ў сацыяльных сетках: https://ok.ru/profile/573535330395
Асноўны напрамак работы бібліятэкі – краязнаўчая дзейнасць, папулярызацыя здаровага ладу жыцця. У 2022 года ў памяшканні Люсінскай сельскай бібліятэкі адбыўся рамонт і ўстанова набыла сучасны выгляд. Дызайн бібліятэкі даспадобы наведвальнікам розных узростаў.
Па выніках XXI рэспубліканскага конкурсу "Бібліятэка - асяродак нацыянальнай культуры" за 2012 год бібліятэка заняла III месца ў намінацыі "За пошукавую і даследчую працу".
У 2023 годзе ўстанова стала прызёрам раённага бібліятэчнага конкурсу “Мая бібліятэка”.
Для паслуг карыстальнікаў прадстаўлены камп’ютар, сканер, прынтар, ксеракс, маецца выхад у Інтэрнэт, электронная пошта.
Малькавіцкая сельская бібліятэка
225439, в. Малькавічы, вул. Савецкая, 27
Кантакты: 8 (01646)-67-5-11
Е-mail: diemchukliubov@brest.by
Бібліятэкар: Засулевіч Антаніна Аляксандраўна
Распарадак працы: 10.00 - 19.00
Перапынак: 14.00 – 15.00
Выхадныя дні: панядзелак, аўторак
Малькавіцкая сельская бібліятэка мае два краязнаўчыя пакоі: “Мінулае і сучаснае вёскі Малькавічы”, “Быт і этнаграфія”, дзе чытачы знаёмяцца з матэрыяламі аб людзях, якія сваёй самаадданай працай і гераічнымі ўчынкамі стваралі гісторыю вёскі, бытам, культурай, традыцыямі, звычаямі і абрадамі продкаў.
У 2011 годзе бібліятэка заняла 1 месца ў абласным туры рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.
Для паслуг карыстальнікаў прадстаўлены камп’ютар, сканер, прынтар, ксеракс, маецца выхад у Інтэрнэт, электронная пошта.
З 1 красавіка 2024 года па рашэнню Ганцавіцкага раённага выканаўчага камітэта "Аб аптымізацыі сеткі ўстаноў культуры", Малькавіцкая сельская бібліятэка-музей пераіменавана ў Малькавіцкую сельскую бібліятэку.