Вялікакруговіцкая сельская бібліятэка
225452, в. Вялікія Круговічы, вул. Юбілейная, 2
Кантакты: 8-(1646) 27-2-94
Е-mail: biblbkrugovichi@brest.by
Бібліятэкар: Фядосова Наталія Уладзіміраўна
Распарадак працы: 10.00 - 19.00
Перапынак: 14.00 - 15.00
Выхадныя дні: панядзелак, аўторак
Бібліятэка вядзе мэтанакіраваную работу па духоўнаму выхаванню насельніцтва, з’яўляецца інфармацыйным, адукацыйным і асветніцкім цэнтрам вёскі, які мае ў сваіх фондах багацейшыя матэрыялы па гісторыі царквы, традыцыях праваслаўнай веры і свяшчэнаслужыцелях, унікальныя іконы. У 2012 годзе на базе ўстановы створаны духоўна - асветніцкі цэнтр “Існасць”.
Для паслуг карыстальнікаў прадстаўлены камп’ютар, прынтар, ксеракс, маецца выхад у Інтэрнет, электронная пошта.

Будчанская сельская бібліятэка
225455, в. Будча, вул. А.Гіля, 1
Кантакты: 8-(1646)- 42-8-85
E-mail: biblbutcha@brest.by
Бібліятэкар: Дайлід Галіна Пятроўна
Распарадак працы: 10.00 - 19.00
Перапынак: 14.00 – 15.00
Выхадныя дні: панядзелак, аўторак
Краязнаўства з’яўляецца прыярытэтным накірунакам дзейнасці бібліятэкі. У краязнаўчым фондзе сабраны ўнікальныя матэрыялы аб гістарычным мінулым вёскі, літаратарах-земляках, людзях працы. Цікава і змястоўна арганізоўваецца масавая работа.
Для паслуг карыстальнікаў прадстаўлены камп’ютар, прынтар, маецца выхад у Інтэрнет, электронная пошта.
Ганцавіцкая сельская бібліятэка
225447, в. Ганцавічы, вул. В. Харужай, 31
Кантакты: 8-(1646)-26-0-67
E-mail: gancewitshi_sb@brest.by
Бібліятэкар: Кладзько Вера Пятроўна
Распарадак працы: 10.00 - 19.00
Перапынак: 14.00 - 15.00
Выхадныя дні: панядзелак, аўторак
Асноўнымі напрамкамі дзейнасці Ганцавіцкай сельскай бібліятэкі з’яўляюцца: краязнаўства, фарміраванне здаровага ладу жыцця, духоўна-маральнае і патрыятычнае выхаванне і адукацыя насельніцтва. Вядзецца актыўная работа па арганізацыі вольнага часу дзяцей і падлеткаў.
Па выніках работы за 2022 год Ганцавіцкая сельская бібліятэка атрымала Грамату сектара культуры Ганцавіцкага райвыканкама.
Да паслуг карыстальнікаў прадстаўлены камп'ютар, прынтар, маецца выхад у Інтэрнэт, электронная пошта.
Дзяніскавіцкая сельская бібліятэка
225454, в. Дзяніскавічы, вул. Леніна, 74а
Кантакты: 8(1646) 51 2 26
E-mail: denisdidl@brest.by
Бібліятэкар: Швайка Людміла Ільінічна
Распарадак працы: 10.00 - 19.00
Перапынак: 14.00 – 15.00
Выхадныя дні: панядзелак, аўторак.
Галоўным напрамкам дзейнасці Дзяніскавіцкай сельскай бібліятэкі з’яўляюцца краязнаўства і арганізацыя вольнага часу насельніцтва. У бібліятэцы сабраны багаты матэрыял аб жыцці і творчасці літаратараў-землякоў, гісторыі і сучаснасці вёскі, створана Галерэя знакамітых людзей вёскі Дзяніскавічы.
У 2003 годзе бібліятэка стала дыпламантам рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”, дзе заняла ІІ месца.
У 2023 годзе ў бібліятэцы адбыўся рамонт, які надаў памяшканню сучасны і прывабны выгляд.
Для паслуг карыстальнікаў прадстаўлены камп’ютар, сканер, прынтар, ксеракс, выхад у Інтэрнэт, электронная пошта. .
Любашаўская сельская бібліятэка
225458, в. Любашава, вул. Куйбышава, 37
Кантакты: 8-(1646)-27-6-22
E-mail: lubashevobibl@brest.by
Бібліятэкар: Касцюк Кацярына Генадзьеўна
Распарадак працы: 10.00 - 19.00
Перапынак: 14.00 - 15.00
Выхадныя дні: панядзелак, аўторак
Асноўная дзейнасць бібліятэкі - арганізацыя работы з дзіцячым чытачом, папулярызацыя чытання, краязнаўства, патрыятычнае выхаванне. У бібліятэцы ладзяцца мерапрыемствы, якія знаёмяць карыстальнікаў з набыткамі літаратуры, лепшымі кнігамі сучасных беларускіх аўтараў, гісторыяй, традыцыямі і звычаямі беларусаў.
Для паслуг карыстальнікаў прадстаўлены камп’ютар, сканер, прынтар, ксеракс, выхад у Інтэрнэт, электронная пошта.