Версия для слабовидящих

Информация читателю


Увага!

Калі ў Вас праблемы са зрокам, а Вы любіце чытаць, мы запрашаем Вас скарыстацца нашымі магчымасцямі.

Для Вас у чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі імя В.Праскурава працуе тыфлавугалок . Тут ўстаноўлена машына "SARA CE", магчымасці якой дазваляюць сканаваць тэкст з агучваннем.

.jpg

Прыбор характарызуецца прастатой і зручнасцю ў выкарыстанні, абсталяваны кнопкамі з тактыльнымі сімваламі для камфортнага функцыянавання. Карыстальнік мае магчымасць сам наладзіць хуткасць і гучнасць прайгравання. Усе ажыццяўляемыя аперацыі маюць моўнае суправаджэнне выконваемых каманд. З дапамогай гэтай унікальнай прылады сляпыя і людзі са слабым зрокам атрымліваюць выдатную магчымасць быць у курсе ўсіх навін, праслухаць любую кнігу ці часопіс.

Скарыстацца паслугамі новага абсталявання могуць жыхары горада Ганцавічы і Ганцавіцкага раёна, для гэтага Вам  трэба звярнуцца ў бібліятэку. Выкарыстанне такога абсталявання для чытачоў бясплатнае.

Мы працуем для Вас!


Паважаныя сябры!

На сайце Ганцавіцкай РЦБС да Вашага карыстання прадстаўлены бібліятэчны электронны каталог, які працуе ў рэальным рэжыме часу і забяспечвае ўсім жадаючым доступ да рэсурсаў каталога.

Электронны каталог:

· прадастаўляе інфармацыю аб наяўнасці або адсутнасці дакументаў у фондзе;

· ажыццяўляе аператыўнае адлюстраванне новых паступленняў у бібліятэчныя фонды;

· забяспечвае пошук інфармацыі па любому элементу або частцы элемента бібліяграфічнага запісу.

Вы можаце карыстацца электронным каталогам у любы час сутак, незалежна ад таго працуе на той момант бібліятэка ці не.

Для таго, каб адкрыць электронны каталог, Вам патрэбна зайсці ў раздзел сайта РЭСУРСЫ і выбраць падраздзел ЭЛЕКТРОННЫ КАТАЛОГ.


Выпіска з “Правіл карыстання бібліятэкамі Ганцавіцкай РЦБС” 

Правы карыстальнікаў бібліятэк РЦБС: 

1. Права на карыстанне бібліятэкамі Ганцавіцкай РЦБС мае любая фізічная асоба незалежна ад пола, узросту, нацыянальнасці, адукацыі, сацыяльнага палажэння, палітычнай і рэлігійнай прыхільнасці і прафесійнай прыналежнасці.

2. Асобы, якія часова пражываюць у зоне абслугоўвання бібліятэкі, маюць права карыстацца дакументамі толькі ў чытальнай зале альбо непасрэдна ў бібліятэцы. 

3. Карыстальнікі бібліятэк РЦБС маюць права:

- наведваць бібліятэкі ў адпаведнасці з рэжымам яе работы;

- атрымліваць у часовае карыстанне кнігі, іншыя творы друку і матэрыялы з фондаў бібліятэк;

- бясплатна атрымліваць поўную інфармацыю аб саставе фондаў і інфармацыйных рэсурсах бібліятэк праз сістэму каталогаў, картатэк, базаў данных і іншых форм бібліятэчнага інфармавання;

- атрымліваць у часовае карыстанне дакументы з фондаў бібліятэк для работы ў чытальнай зале ці на абанеменце;

- прадоўжыць тэрмін карыстання дакументамі пры ўмовах іх прад'яўлення захаванымі,  пры адсутнасці запытаў з боку іншых карыстальнікаў на дадзены дакумент; 

- афармляць даверанасць на атрыманне дакументаў з кніжнага фонду бібліятэкі на любога члена сям'і, які дасягнуў 12-ці гадовага ўзросту; 

- атрымліваць доступ да электронных інфармацыйных рэсурсаў ў адпаведнасці з правіламі карыстання бібліятэкай;

- атрымліваць дакументы ці іх копіі па міжбібліятэчнаму абанементу, у тым ліку з выкарыстаннем сістэмы электроннай дастаўкі дакументаў на ўмовах бібліятэк-фондатрымальнікаў;

- удзельнічаць у сацыякультурных мерапрыемствах, якія праводзяць бібліятэкі для карыстальнікаў; 

- карыстацца мабільнымі тэлефонамі не ў зоне абслугоўвання чытачоў;

- звяртацца да прадстаўнікоў адміністрацыі бібліятэкі з прапановамі, заўвагамі, скаргамі па ўсіх пытаннях, якія датычацца абслугоўвання і паслуг; 

- карыстацца іншымі відамі паслуг, у тым ліку платнымі, згодна з Палажэннем аб платных паслугах у бібліятэках Ганцавіцкай РЦБС. 

Карыстальнікі бібліятэк абавязаны:

1. Для рэгістрацыі ў якасці карыстальніка бібліятэкай грамадзянін павінен прад'яўляць пашпарт, альбо дакумент, які яго замяняе, паведамляць звесткі, патрэбныя для запаўнення фармуляра; пазнаёміцца з Правіламі карыстання бібліятэкі і зацвердзіць згоду на іх выкананне асабістым подпісам.

2. Дзеці і падлеткі да 16-ці гадоў запісваюцца ў бібліятэку на аснове дакументаў іх бацькоў, установы ці асобы, пад наглядам якой яны знаходзяцца. 

3. Рэгістрацыйныя формы (фармуляр чытача) афармляецца ў ручным рэжыме супрацоўнікам бібліятэкі ў прысутнасці карыстальніка.

4. Непаўналетнія асобы маюць права на бібліятэчнае, інфармацыйнае і даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне ў бібліятэках РЦБС, якія абслугоўваюць дарослае і дзіцячае насельніцтва. 

5. Асобы з аслабленым зрокам і асобы, якія страцілі зрок, маюць права на бібліятэчнае, інфармацыйнае і даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне і атрыманне дакументаў на спецыяльных носьбітах інфармацыі. 

6. Асобы, якія не могуць наведваць бібліятэку па месцы жыхарства і па прычыне пажылога ўзросту, абмежаваных фізічных магчымасцях, маюць права на пазастацыянарныя формы абслугоўвання.

7. Чытач можа атрымаць на дом, тэрмінам да 15 дзён, не болей 5-ці выданняў адразу. Тэрмін карыстання літаратурай павышанага попыту можа быць скарочаны да 3-х дзён, на астатнія - можа быць падоўжаны. 

8. Колькасць выданняў для работы ў чытальнай зале не абмяжоўваецца.

9. Карыстальнік павінен выконваць Правілы карыстання бібліятэкай і прытрымлівацца рэжыма работы бібліятэкі. 

10. Чытачы абавязаны беражліва адносіцца да бібліятэчных фондаў:

- своечасова вяртаць выданні;

- не выносіць з памяшкання бібліятэкі дакументы, калі яны не запісаны ў чытацкім фармуляры;

- не парушаць растаноўку фонда ў аддзелах з адкрытым доступам;

- не вымаць карткі з каталогаў і картатэк;

- не дапускаць тэхнічных пашкоджанняў выданняў.

11. Пры атрыманні дакументаў з якімі-небудзь дэфектамі, карыстальнік павінен паведаміць аб гэтым бібліятэкара. 

12. Згубленыя або сапсаваныя дакументы карыстальнік павінен замяніць адпаведна такімі ж, або прызнанымі раўнацэннымі, а пры немагчымасці замены - аплаціць іх індэксаваную вартасць. Вартасць згубленых, сапсаваных дакументаў вызначаецца па цэнах, якія дзейнічаюць у сучасных рыначных умовах (Арт. 2.4. "Інструкцыі па ўліку і захаванню бібліятэчных фондаў ў Рэспубліцы Беларусь"). 

13. Дарослы чытач, а таксама вучні з 4-га класа павінны распісвацца за кожны экзэмпляр выданняў, атрыманых у карыстанне.

14. За страту дакументаў з фондаў бібліятэкі або нанясенне ім незаменнай шкоды непаўналетнімі чытачамі адказнасць нясуць іх бацькі або апекуны, папячыцелі, дзіцячыя ўстановы, пад наглядам якіх яны знаходзяцца.

15. Пры надзвычайных сітуацыях (пажар, аварыя, пагроза тэрарыстычнага акта і іншых) выконваць патрабаванні работнікаў бібліятэкі, органаў унутраных спраў, органаў па надзвычайных сітуацыях.

Карыстальнікам бібліятэк забараняецца:

1. Наведваць бібліятэкі ў знаходжанні алкагольнага, таксічнага, наркатычнага апянення.

2.Заходзіць у памяшканне бібліятэк з жывёламі, за выключэннем карыстальнікаў - асоб з аслабленым зрокам і асоб, якія страцілі зрок - у суправаджэнні сабакі-павадыра.

3. Прыносіць у памяшканне бібліятэк іншыя друкаваныя выданні, дакументы на электронных і іншых носьбітах, колючыя і рэжучыя прадметы, якія не прадугледжаны Правіламі карыстання бібліятэкай.

4. Выносіць дакументы з памяшкання бібліятэк без запісу ў формах уліку, прынятых бібліятэкай.

5. Прыносіць і выкарыстоўваць розныя капіравальныя прыборы (сканеры, аўдыё-фота- і відэаапаратуру).

6. Выкарыстоўваць мабільны тэлефон у зонах абслугоўвання чытачоў, а таксама ў мэтах відэаздымкі і фатаграфавання дакументаў з фондаў бібліятэк.