Бясплатныя бібліятэчныя паслугі:
У нашай бібліятэцы можна:
- наведаць бібліятэку самастойна, а таксама ўсім класам або ўсёй сям'ёй;
- выбраць кнігу па сваім жаданні і густу, пачытаць яе ў бібліятэцы ці ўзяць дадому;
- пачытаць часопісы і газеты;
- атрымаць літаратуру для пазакласнага чытання, у дапамогу вучэбнай праграме;
- даведацца па тэлефоне пра наяўнасць выдання ў фондах бібліятэкі;
- атрымаць неабходную кансультацыю аб фондзе, каталогах і картатэках;
- удакладніць біяграфічныя звесткі з жыцця знакамітых людзей, даты падзей;
- знайсці вызначэнне тэрмінаў і паняццяў;
- правесці пошук патрэбнай інфармацыі для працы, вучобы;
- атрымаць кансультацыю па неабходных пытаннях школьнай і вучэбнай праграм, складанні паведамленняў, рэфератаў, дакладаў;
- акрамя карыстання традыцыйнымі каталогамі, карыстальнікам прадастаўляецца магчымасць аўтаматызаванага пошуку інфармацыі ў прававой базе дадзеных «Эталон»;
- карысна і цікава правесці свой вольны час ва ўтульных залах нашай бібліятэкі:
- прыняць удзел у прэм'ерах кніг, літаратурных вечарынах, Святах кнігі і інш;
- сустрэцца з пісьменнікамі, мастакамі, музыкантамі;
- знайсці цікавых суразмоўцаў, сяброў, падзяліцца сваімі ўражаннямі аб прачытаным;
- прыняць удзел у паседжаннях клубаў па інтарэсах.
Дадатковыя бібліятэчныя паслугі: